Jump to content

Галоўная старонка

From Wikimania 2014 • London, United Kingdom
This page is a translated version of the page Wikimania and the translation is 82% complete.
Outdated translations are marked like this.




ЛЁНДАН 2014

Уявіце сьвет, у якім кожная асоба мае вольны досяг да ўсіх ведаў чалавецтва #wikimania2014

Watch the videos on youtube
Watch the videos on Commons (coming soon)
Watch the videos from livestream
Check out the programme!
See who else was there: Hello world!

Што такое Вікіманія?

Вікіманія — канфэрэнцыя, па-заканфэрэнцыя, фэст, сустрэча, майстроўня, хакатон і вечарыны з удзелам больш за 2000 чалавек працягласьцю пяць дзён у жніўні 2014, якой папярэднічаюць падрыхтоўчыя падзеі. Гэта штогадовая сустрэча руху Вікімэдыя, дзе Вы даведаецеся пра ўсемагчымыя праекты, якія ствараюць людзі зь вікі і адкрытым зьместам, а таксама апынецеся ў супольнасьці, якая стварыла самую вядомую вікі з усіх — Вікіпэдыю!

Асноўная падзея адбудзецца ў і паблізу The Barbican Centre (Лёндан). Запрашаем усіх: экспэртаў, энтузіястаў, пачаткоўцаў ды проста цікаўных!



Краіна Вікі
Штогадовае абнаўленьне праектаў Вікімэдыя

Wikipedia is a household name — in fact, it’s now one of the five most popular websites in the world, clocking over 21 billion hits every month. With over 110m pages across 287 languages, and a dozen sister projects including dictionaries, newspapers, multimedia repositories and travelguides, it's come a long way since its founding in 2001; the community has grown, the technology has developed, and the organisation has matured. However, there are still sweeping changes to come. more…


Сацыяльныя інструмэнты
Як анляйнавыя супольнасьці могуць раскрыць патэнцыял чалавецтва?

Калісьці даўно 'машыны' запраграмоўваліся праграмоўцамі і выкарыстоўваліся карыстальнікамі. Посьпех сусьветнага павуціньня зьмяніў гэтыя дачыненьні: цяпер існуюць супольнасьці асобаў, што ўзаемадзейнічаюць са зьместам і адзін з адным, сьціраючы мяжу паміж вылічэньнямі, выконванымі машыннай лёгікай і альгарытмамі, і выконванымі ў выніку ўводу карыстальнікамі, якія іх атрымалі са свайго жыцьцёвага досьведу і псыхалягічных працэсаў. Замест правядзеньня рысы праз падобныя вэб-заснаваныя сыстэмы дзеля падзелу на чалавевую і лічбавую часткі (як традыцыйна рабілася ў інфарматыцы), цяпер мы можам абвесьці іх адной рысай і лічыць кожны з складнікаў 'сацыяльнай машынай', у якой два аспэкты сплеценыя раўнамерна[1]. Вядома, адной з такіх сыстэмаў ёсьць Вікіпэдыя, але што з астатнімі? Як можна распрацаваць такія сыстэмы з нуля, і што гэта дасьць? болей…


Будучыня адукацыі
Калі Вікіпэдыя выканала за ўсіх хатнія заданьні, чаму можна вучыць яшчэ?

Да расчараваньня шматлікіх выкладчыкаў, Вікіпэдыя — першы пункт пошуку для мільёнаў вучняў ад пачатковае школы да ўнівэрсытэтаў. Ейная выключная зручнасьць зьяўляецца выклікам для пэдагагічных мэтадаў, якія няяўна падразумяваюць, што інфармацыя разрозьненая і цяжкая для дубляваньня. А што, калі б выкладчыкі прапанавалі студэнтам замест звыклых заняткаў дапаўняць Вікіпэдыю? болей…


Адкрытыя зьвесткі
Што мы зможам збудаваць, калі ўсе веды чалавецтва стануць чытэльнымі для машынаў?

ВікіЗьвесткі — новы праект Фундацыі Вікімэдыя: вольная, супольная, шматмоўная, другасная база зьвестак, якая зьбірае структураваныя зьвесткі дзеля падтрымкі Вікіпэдыі, Вікісховішча, іншыя праектаў Вікімэдыі ды ня толькі. Магчыма, яны стануць адным зь лепшых рэпазыторыяў зьвестак на Зямлі — што можна зь ім зрабіць? болей…


Адкрытая адукацыя
Што адбудзецца, калі апошнія здабыткі чалавечых ведаў стануць дасяжнымі для кожнага?

Толькі ў 2013 болей за 500 000 навуковых працаў па розных дысцыплінах былі выкладзеныя ў вольны досяг — беспрэцэндэнтная колькасьць. Усе яны могуць цытавацца ў Вікіпэдыі, а значыць, могуць інтэгравацца ў энцыкляпэдыю, у кантэкст і стаць дасяжнымі для каго-кольвек у сьвеце, хто мае досяг да сеціва. Такі ўзровень даступнасьці найноўшых дасьледаваньняў ніколі раней не дасягаўся, і магчымы вынік узбагачэньня навукоўцаў-грамадзянаў і адкрыцьця сьвету ўнівэрсытэцкай навукі ў гэтым кірунку толькі ацэньваецца. болей…


Вольная культура
Агульныя веды чалавецтва не павінны належаць каму-небудзь. Як нам гэта забясьпечыць?

Ствараючы нешта арыгінальнае, вы аўтаматычна атрымліваеце на гэта законныя правы, якія абмяжоўваюць іншых ад выкарыстаньня твору бяз вашага дазволу. Вікімэдыя прытрымліваецца ідэі creative commons, аб’екту творчасьці, якім кожным можа карыстацца, зьмяняць, паляпшаць і дапрацоўваць — аднак на справе паводле заканадаўства ўсё складаней, чым гэта выглядае, і больш за тое, большасьць сусьветнай культуры ўсё яшчэ абмежаваная блытанінай разнастайных ліцэнзіяў, датычных розных законаў у розных мясцовасьцях. болей more…




Спонсары

Партнэры

Інфармацыйныя партнэры

If you are interested in sponsoring next year's Wikimania, please contact wikimania-sponsorship@wikimedia.org

Volunteers

Wikimania was made possible by the 1000s of hours of work by 100s of volunteers


References

  1. Towards a classification framework for social machines Nigel Shadbolt, Daniel Alexander Smith, Elena Simperl, Max Van Kleek, Yang Yang, Wendy Hall, Web and Internet Science Group, University of Southampton, UK